З "Плошчы Ленiна" знiклi лаўкi
[info]alkari_by
Цiкава, што некалькi дзён таму iх было тры, а да выбуху - дзьве. Дарэчы тут цяпер мiлiцыянты стаяць не перад турнiкетамi, а за iмi.

Posted via m.livejournal.com.


I зноў пра метро
[info]alkari_by
Толькi што зайшоў у падземку. На ўваходзе - адзiн супрацоўнiк мiлiцыi. Вядома, што праверыць ўсiх, хто мае вялiкаватыя сумкi ён нiяк не можа. З той жа сумкай, якую да гэтага ў мяне два разы правяралi, я спакойна прайшоў у метро. Хоць i ўсiм зараз зразумела, што наўрад цi нядаўнiя падзеi ў хуткiм часе могуць паўтарыцца, але ж трэба рабiць цi як след, цi не рабiць нiяк.

Posted via m.livejournal.com.

Цэтлікі:

"Кастрычніцкая" праз два дні пасля тэракта: аглядаем пашкоджанні і ацэньваем меры бяспекі
[info]alkari_by

Нарэшце першы раз праехаўся ў метро пасля трагедыі. Было вельмі вялікае жаданне зрабіць гэта, пабачыць месца трагічных падзей. Ды і проста засумаваў па сваім звыклым сродку перасоўвання ад дому да ўніверсітэту.

Мала што змянілася. На "Няміге" спецназавец правяраў вялікія торбы. Маёй таксама зацікавіўся. На дне ляжала цяжкая камера. Меры бяспекі мяне не ўразілі: невялікія сумкі не правяралі, вялікіх металадэтэктараў не было. Падалося, што кожны чалавек можа проста абляпіць сябе выбухоўкай і лёгка зайсці ў метро, ці пранесці бомбу ў невялікай торбе. Вядома, што магутнасць такой бомбы была б невялікай, але ж сам факт... Ужо потым, вяртаючыся дадому, я пабачыў на "Уруччы" адзін вялікі металадэтэктар на ўваходзе.

Даехаў да Кастрычніцкай. Зверху, як бачым, стала болей месца.

Нават месца выбуху адрозніваецца толькі новенькай пліткай.

Цікава, а ўлады ўжо думаюць аб тым, як ушанаваць памяць аб загінулых? Пакуль ніякіх афіцыйных заяў на гэты конт не прагучала.

Паспяшаліся. Лічу, што не варта было знішчаць гэтае сведчанне аб трагедыі. Можна было б напрыклад замест таго, каб бетаніраваць і класці плітку, пакласці тоўстае шкло, пад якім было б бачна варонку ад выбуху. А пад ім змясціць памятную дошку. Таксама дошку можна было б змясціць на калоне побач.

Са сцен плітка пазлятала пераважна звеху.

Можна смела казаць, што з ліквідацыяй наступстваў тэракту ўлады ўправіліся на пяцёрку з плюсам.

Я свядома не каментую падзеі 11 красавіка. Кожны сёння здольны прааналізаваць усю даступную інфармацыю і сам зрабіць правільныя вывады. Адно хочацца сказаць - што было, тое прайшло. Жывіце сённяшнім днём. Жывіце так, як быццам кожны дзень - апошні. Гэтыя падзеі паказалі кожнаму, што нікому невядома, што можа здарыцца заўтра. Варта пра ўсё памятаць, але не баяцца. Жах не давядзе ні да чаго добрага, бо ад лёса не сысці нікому.

Праглядзець здымкі ў лепшай якасці можна тут:
http://vkontakte.ru/album-24200916_132226018

usoPreviewPopup
usoPreviewPopup
usoPreviewPopup
usoPreviewPopup
  • Дадаць да запамінаў

Мінчукі нясуць кветкі і свечкі да месца трагедыі ў метро
[info]alkari_by

глядзець далей:
http://vkontakte.ru/album-24200916_132105442

  • Дадаць да запамінаў

Фотасправаздача: Адборачны канцэрт на конкурсную праграму фестывалю "Бардаўская восень 2010"
[info]alkari_by

Учора ў "Піўной гісторыі" адабралі лепшых выканаўцаў для ўдзелу ў конкурснай праграме фестывалю "Бардаўская Восень 2010".
Бардаўская Восень 2010 адборачны канцэрт
глядзець астатнія здымкі
 

  • Дадаць да запамінаў

Сёння - дзень Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь
[info]alkari_by

Калі хто не ведае - сёння дзень Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе гэта дата якраз супадае з Днём Перамогі. Вось як апісваюцца герб і сцяг у афіцыйных дакументах:

Государственный герб Республики Беларусь представляет собой зеленый контур страны, наложенный на золотые лучи восходящего над земным шаром солнца. Выше контура помещена пятиконечная красная звезда. Герб обрамлен венком из золотых ржаных колосьев, переплетенных справа цветами клевера, а слева - льна. Колосья обвиты красно-зеленой лентой, на которой внизу помещена надпись золотом "Рэспублiка Беларусь". Это изображение на гербе воплощает лучшие качества белорусского народа - трудолюбие, стремление к свободе и патриотизм.

Государственный флаг Республики Беларусь представляет собой прямоугольное полотнище, которое состоит из двух горизонтально размещенных цветных полос красного и зеленого цвета. У древка вертикально размещен белорусский национальный орнамент красного цвета на белом поле. Красный цвет на нашем флаге - это цвет знамен Красной Армии и белорусских партизан, освободивших родную землю от фашистских захватчиков. Зеленый цвет - цвет лесов и полей, символ весны, надежды и возрождения. Белый цвет орнамента отражает духовную чистоту белорусов. Флаг крепится на древке, окрашенном в золотистый цвет.

А вось што наконт дзяржаўных сымбаляў думаюць карыстальнікі найбуйнейшага беларускага партала TUT.BY:

apytannie_sciah_i_herb_tutby.PNG

А што кранаецца іншай сённяшняй падзеі - Дня Перамогі, то тут хмары разагналі неяк несвоечасова, сонца з'явілася якраз тады, калі парад скончыўся. З-за тых жа хмар у канцы "паветранага" параду з'явіліся "беларускія стэлсы" - апошнія пралятаўшыя самалёты схаваліся за хмарамі і гледачы змаглі толькі пачуць іх гукі. Ну і таксама адбыўся не самы добры інцыдэнт:

Падрабязней пра гэта можна пачытаць тут.

  • Дадаць да запамінаў

WordPress
[info]alkari_by

Як я пісаў у апошнім запісе, у апошні час я захварэў ідэяй стварыць беларускамоўны ІТ-блог. Рабіць вырашыў, як не дзіўна, на WordPress`е. Навогул наконт розных CMS у мяне меркаванне такое - кожная CMS робіцца пад пэўныя задачы, напрыклад WordPress - для блогаў, phpBB i MyBB - для форумаў, Joomla - для парталаў і гэтак далей. У прынцыпе, партал можна зрабіць і на форумнай CMS - толькі справа ў тым, колькі часу і сілаў гэта зойме. Таму калі ствараеш сайт - трэба карыстацца такой CMS, якая найбольш падыходзіць пад яго канцэпцыю. Так можна зэканоміць шмат часу. Шчыра кажучы, не разумею людзей, якія робяць парталы на WordPress. WordPress - добрая CMS, але навошта рабіць шмат непатрэбнай працы і губляць на яе свой час?

Сёння вось стварыў пераклад WP-DB-Backup 2.2.2 - карыснага плагіна для стварэння бэкапаў БД. Не ведаю чаму мне захацелася яго зрабіць... Для мяне і на рускай ці ангельскай мове усё зразумела, ніякай маніі да беларускамоўнага софту я не меў ніколі. Але ж захацелася зрабіць, як і пераклад Counter-Strike 1.6, які я пакуль што дарабляю. Пераклад Кантры ў сеціве ўжо ёсць даўно, але ж ён даволі неякасны і непоўны, і мне захацелася яго дапоўніць.

Спампаваць перакладзены плагін, а таксама шмат чаго да WordPress на беларускай мове можна тут.


Новае на Белапартале
[info]alkari_by

Нарэшце ўчора запусціў новыя форумы з чатам. Цяпер усё выглядае больш прыгожа, функцыянальна і прафесійна. Далей у планах - даўно абяцаны рэсурс аб фантастыцы і фэнтэзі, а пазней займуся сайтам з беларускамоўнымі дэматыватарамі. Таксама сёння чамусьці захацелася заняцца беларускамоўным IT-блогам.

Цэтлікі:

Мінск і выбухі ў маскоўскім метро
[info]alkari_by

Напэўна, усе ўжо чулі пра ўчорашнія падзеі ў маскоўскім метро, дзе ў выніку тэракта загінула 39 чалавек. Асноўная версія прычыны тэракту - помста за ліквідацыю некалькіх вядомых каўказскіх баявікоў.

Сёння з раніцы мне патэлефанаваў сябра і паведаміў, што ў мінскім метро стаяць спецназаўцы і правяраюць металадэтэктарамі асобаў каўказскай нацыянальнасці.


Рэпетыцыйнае тэсціраванне
[info]alkari_by

Сёння пісаў РТ па беларускай мове ў БДПУ. Нядрэнны гэта бізнэс для РІКВ (рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў): за кожны прадмет - 16100 руб. Дарэчы, мне крыху дапамагло маё якое-ніякое веданне тарашкевіцы, бо было заданне, дзе трэба было пазначыць правільнае вымаўленне. А сённяшнія будучыя абітурыенты могуць і не ведаць правільнага вымаўлення, бо афіцыйны правапіс, на мой погляд, не дастаткова набліжаны да вымаўлення. Я не кажу, што трэба вярнуць мяккія знакі, мне здаецца крыху абсурдным тое, калі ў слове па два мяккіх знакі, але, напрыклад, можна было б вярнуць напісанне "ня", калі наступнае пасля яго слова мае націск на першы склад, напрыклад "ня пойдзем" замест "не пойдзем". Нават на сабе заўважыў, што вельмі часта вымаўляю і чытаю няправільна, хоць і ведаю гэта правіла. Я ўжо не кажу пра звычайных шкаляроў, якім гэта настаўнікі ў школе наўрад ці тлумачаць.

Цэтлікі:

Вы праглядаеце журнал [info]alkari_by